Базыль Мялешка
Холад, ветрана на вулках, Сонца ўвечары касое, Усвядомленнасць у думках, Неба робіцца сівое.
Пажаўцелая бяроза У чарзе зялёных дрэваў, Намякае на марозы, Што ня будзе больш прагрэваў.
Ціха яўнае зімою... Снег закружыць зноўку танцы, Пыл кранаўся дзе з травою, Цераз дождж пачне з'яўляцца.
Трэба новую купляці Куртку каб не халадацца І таксама боты ўзяці На такое заглядацца.
Туча-туча, ты магутна, Дык ліні дажджом на ўсіх. Бей маланкамі па кутах, Ссохлу глебу арасі.
Травень знік, усё пасохла. Дачнік стомлен паліваць. Дык ліні, ліні, каб мокра, Каб вады раслінам даць.
Так пячэ, што стала дурна, Прахалодзе б пераймаць, Штосьці сталася пахмурна, І ні кроплі не упасць.
Я мужык Беларус. Пан здаровы такі... Я заўсёды руплюсь, Не плыву за буйкі.
Я сяджу у падполлі, Але як заару, Дык ва ўсёму наўколлі Чужаніц задуру.
Я так цябе кахаю, — Ніхто так не кахае. Пачуцці ў днях трымаю, А сэрца палыхае. Лісты твае прымаю — Душа іх вылучае; Ізнову узбуджае Жар думак ураджаю. — Мне ты, патрэбна вельмі! Даўно цябе ня бачыў. Ты мілая краса… Я мілаваўся. Й дрэнна, Тады, што не даярчыў, Тваіх прыгож я сам…
Зернейка ляжала бы, ці згніла бы ад скрытнага. Прарасло б сваёй раслінай, ці або загінула б. Птушка не убачыла бы, ці склявала, спрытная, З ёй умёрло бы яно, ці, на жыццё адкінула б.
Мабыць я, такая семка, кідана, малюткая, Роду блізкага ня ў спомнях, змогамі дазнаемым, Дзесь сяджу, кахаю глебу, здуму люду чуткае, Ці жывёліне, каб вырасьці, у нешта бліз з маім.
Ўбачыўш, не смяшлівае, слязлівае да збочання Ўсё навокал мне на слых шавеліцца ці плёскае, А відовішча, дзе я ляжу, ці явіцца, ці ўкрочвае, Больш маўчу панурасцю і цешуся як скокае б.
Такаво маё з вырод. Дрэвам мабыць счадае... Можа толькі й выдасць мне усьму бываць як не. Буду падаўжаць набыткі, мець наканаванае. Ці, праском, затопчы хто, ці ўнішт скрые камень.
Павольна так падае снег, Дзяўчыны жадаюць уцех, А я ў адзіноце, нічога да іх, İду у кавярню на смех.
Замоўлю сапраўдную каву, Вазьму цыгарэту ласкаву, Ў зубох і дымок, і гаркавы напой, Андроід на століку жвавы.
Гляджу на экран, на цікавае ў ім, З апошняй сустрэчы мінула сто зім, Яна, мне здаецца, пачуцці чапае, Пастамі, выявамі — ўсім,
İ думаю, стрэць мо, рабіць ужо крокі, Здабыць яе, як здабываюцца жонкі, İ можа мне проста здаецца, канешне, Што помніць, — пляваць ёй, ды й толькі…
Дап’ю я гаркавую каву, Пакіну акуркаў прыправу, Схаваю ў кішэні мабільны дэвайс, З кавярні ў мароз выйду ўправа.
Кавярня так будзе й стаяць, А я не спынюся кахаць, Дзяўчыну, што мне гэтак міла да вока, Суцішуся ў сон, ды бываць...
Бура мчыцца. Снег лятае. Вецер вые і свістае. Бура жудасна раве, Бура дах ад хаты рве.
Дах згінаецца, грахоча. Бура плача і рагоча. Злые бура бы звярына, Лезе вокнамі, дзвярыма.
Маё кахаць Цябе таемнасць Брыво трываць Гатова вечнасць.
Мінуць гады Міне каханне Ды нікагды Брыву спатканне.
Усё забыў Цябе пазнаўшы Стаў між забаў Засумаваўшы
І пры святле Мне ўжо пагана Адказваў: не Я кожнай пані.
Калі нябёсаў быў б царом, Ў зямлю хіснулася б маланка, Раздаўся б вялізарны гром, Я корань напісаў б пяром, Бялёсай тушшу б, як паганка…
Мяне назвалі б Пяруном, І ставілі б на даху збаўку, Раздаўся б вялізарны гром, Я корань напісаў б пяром, Бялёсай тушшу б, як паганка…
У Вільні тата, ў Вільні маці. Каля Званіцы Катэдральнага Сабору, Увечар, пад фантанавы пляскацці, Мы елі смачныя наборы:
" — Во смаката” — матуля кажа, А тата: “ — Водар тут Эўропы…”, А я хлябец алеем мажу І мне да мора бы пустоты.
Выдатны цэнтар тонкіх вуліц, Дамкі старэнькія зіхцяць. Куру, дзе аніхто не курыць, Ў гатэлі ночкі дзьве жыцця…
Я ў палоне родных слоў, Ў роднай мове захапленне Я знаходжу зноў і зноў — І спачын і дум збавенне.
Не сказаць што цвёрда веру Тому, што усім пішу. Лішні раз пераправеру, Шчырасць бы ключы нашу.
Чыстае сумленне маю За свае радкі і вершы. За святыя рэчы дбаю, Хай у крытыцы ня першы.
Мне асадкі той хапае, А друкарня хай друкуе, Многа там каго бывае, Хай патрэбнае ўладкуе.
Друкаваць, дык па-знаёмству, Ці інакш даваць на вочы. Творам нікагды ня помсціў І нікуль далёк ня бочыў,
У кнігарні не бяру я Многа кніг, каб не зчытацца, Граю у сваю гульню я, Граю каб паэтам звацца.
Глянь на неба, што моўчкі пяе, Моўчкі кліча ў абдымкі свае, Асабліва у цёплыя дні, Там дзесь сонца хавае вагні.
Там з'яўляецца зніч нечакана, Утварае сузор'і ў спатканні З морам зорак што дробна мігцяць, Як блакіту ужо ня відаць.
Пах кастра ці кастрыцы ў паветры? Не бярэ з нас грашовых манетаў За сваю непаўторную моц, Яе дорыць бясконца ноч.
Не палохае ветрык трывогай, Гоніць хмару паціху дарогай, Дзе дзівосы шматлікія ёсць, Каб усім падарыць прыгажосць...
Ў сэрцы ўздымалася свежая краска, Як заглядацца пачаў я ў твой бок. Цвісці каханнем дзівосным знянацку Ўзяўся яе бадылёк.
Стаў я цягнуцца ў нябесныя высі, Каб да тваёй дакрануцца расы. Рос вінаградам, лазою завіўся, Нібы твае валасы.
Думаю зараз, табе ці патрэбны? Схільны да думкі — напэўна што не, Бо не займеў я ні золата й срэбра, Бо я дурнога дурней.
Хай дажывае свой век тая кветка, З часам пачуцці у попел сыйдуць. Стрэну цябе як ты будзеш кабетай, Гэта ты зможаш пачуць.
Хоць столькі бруду ўсякага і недакуркаў, Ўсё роўна ў раннюю вясну прыйду, Там дзе нядаўна панавалі холаду вятры. І тут, каля старых дамоў цэнтральных вулкаў, Сабе я сесці месцайка знайду, Убачу, побач горак снегу, раўчукі вады, З іх хвалісты блакіт напрошваецца у сябры.
Праменні парыжэлага свяціла, Што дрэвы голыя азалацілі, Згасаюць на бялюткіх сценах, Сцішаюць пульс у маіх венах.
Чутно як гарлапаняць крумкачы, Па бруку люд мінае помнікі ды лаўкі, Дзе, гледзячы на іх ці ў далячынь, Раблю асадкаю ў нататніку папраўкі.
Падмерзлы ўжо і не магу дазнацца, Што на душы бытуе сяння: Ці тое крыўда прапануе мне злавацца, Ці тое паўстае каханне...
Вось табе стала у стоме вядома: Сцежкай ты крочыш да шчасця чужою, Думкі твае не ў суседстве нікому, Сум авалодаў душою.
Сосны ўсе роўна у неба імкнуцца, Хоць бура носіць іх, долу згінае. Парасткам траўцы пад сілу прачнуцца Нават дзе штось замінае...
Ўчуй жа сябе — тое ўсё пераверне. Мабыць ты здольнасці к іншаму маеш? Справу жыцьця ты натрапіш, павер мне, Толькі як гэтае сцяміш.
Моцнымі крокамі рухайся ўперад, Мэтаў сваіх дамагайся упарта, Будзь летуценнікам велькіх памераў, Веру ня страчвай на заўтра!